
Згодна з загадам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 24.08.2021 № 399, з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны і развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва 24 снежня 2021 г. на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” адбыўся гарадскі этап II рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.
Пры ацэньванні творчых работ вялікая ўвага надавалася выкананню п.2 Парадку правядзення фестывалю-конкурса, актуальнасці і значнасці абранай тэмы, аргументацыі канцэпцыі праекту, адпаведнасці мясцовым мастацкім традыцыям, культуры афармлення матэрыялаў.
Па выніках работы журы на гарадскім этапе былі адзначаны наступныя праекты:
1 месца – Васілевіч Марыя, Шэрсцень Арына / Даследчы праект “Сувенірная лялька з традыцыйных беларускіх матэрыялаў” / Кіраўнікі: Караленка Наталля Аляксандраўна, Папавіцкая Галіна Стэфанаўна / дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 1 г. Жодзіна”;
2 месца – Трапашка Ганна, Кашэўская Сафія / Творчы праект “Трыпціх у тэхніцы “выцінанка” “Красуй, жыццё!” / Кіраўнік Караленка Наталля Аляксандраўна / дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 г. Жодзіна”.
3 месца – Краскоўская Вікторыя / “Вясельны ручнік” / Кіраўнікі: Савельева Л.П., Хахлова А.А. / дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 1 ім. П.І. Купрыянава г. Жодзіна”.
Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў і жадаем новых творчых дасягненняў!